Што паказалі гледачу ў фінальным трэйлеры новага Бонда?
Кадр з новай "бандыяны" / DANJAQ, LLC/ MGM / UNIVERSAL PICTURES
Новы фільм пра прыгоды Джэймса Бонда "Не час паміраць" рэжысёра Кэры Фукунагі выходзіць на экраны 30 верасня.
Пводле яго сюжэту Бонд пакінуў службу і атрымлівае асалоду ад адпачынку на Ямайцы, аднак такое жыццё яму весці нядоўга, паведамляе BBC News.
У фінальным трэйлеры ёсць усё, што спадабаецца фанатам Джэймса Бонда. Гэта сам герой, прыгожыя жанчыны, Aston Martin, злыдзень і Лондан з вышыні птушынага палёту.
Мяркуючы па трэйлеры, фільм можа стаць апошняй серыяй для Бонда ў выкананні Дэніэла Крэйга.
Назва фільма, "Не час паміраць", стала мемам ў інтэрнэце. Бо рэліз новага Бонда планаваўся на 2020 год — год пандэміі каранавіруса, якая абарвала мільёны жыццяў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.