Штодня па прышчэпкі ад грыпу звяртаюцца ад 50 да 70 мінчукоў
У Мінску працуе цэнтр па вакцынапрафілактыцы грыпу. Спецыялісты цэнтру забяспечваюць людзей інфармацыяй наконт прафілактыкі хваробы. Таксама тут можна зрабіць прышчэпкі ад грыпу. Кожны дзень па прышчэпкі звяртаецца некалькі дзясяткаў людзей. Пра гэта Еўрарадыё распавялі ў цэнтры вакцынапрафілактыкі.
Супрацоўніца цэнтру: "Звяртаюцца штодня і вельмі шмат. Раз на раз не прыпадае: можа быць 70 чалавек, а можа - і 50".
Нагадаем, што сёлета бясплатныя прышчэпкі ад грыпу ў Беларусі робяць кітайскай вакцынай.