Штраф за безбілетны праезд можа павялічыцца ў пяць разоў

Велічыня штрафу за безбілетны праезд можа вырасці ўжо ў самы бліжэйшы час. Пра гэта агенцтву "Минск-новости" паведаміў дырэктар установы "Сталічны транспарт і сувязь" Валерый Шкуратаў.
Паводле яго слоў, у кастрычніку беларускія парламентарыі разгледзяць у другім чытанні папраўкі ў Кодэкс аб адміністратыўных парушэннях, якія закліканыя зрабіць больш жорсткім пакаранне за безбілетны праезд у грамадскім транспарце.

Калі змены будуць патрыманыя, "зайцам" давядзецца плаціць штраф у памеры адной базавай велічыні (а гэта 35 тысяч рублёў), замест цяперашняй 0,2 базавай велічыні. Такім чынам памер штрафу можа павялічыцца ў пяць разоў. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі