Штраф за дэманстрацыю савецкай сімволікі ў Літве складзе да 290 еўра
Ад 145 да 290 еўра будзе складаць штраф за дэманстрацыю савецкай альбо нацысцкай сімволікі ў Літве. Сейм гэтай краіны сёння прыняў папраўкі да кодэксу адміністрацыйных правапарушэнняў. Паведамляецца, што ў музейнай, навуковай, адукацыйнай практыцы, а
таксама антыкварным гандлі прысутнасць згаданай сімволікі дазваляецца.
Тое самае датычыць і выпадкаў, калі элементы гэтай сімволікі з'яўляюцца
афіцыйнымі атрыбутамі дзяржаваў, што існуюць цяпер.
Нагадаем, рашэнне пра забарону выкарыстоўваць на публічных мерапрыемствах сімволіку нацысцкай Нямеччыны, Савецкага Саюза і Літоўскай ССР Сейм прыняў 17 чэрвеня. Забарона была накладзеная не толькі на сцягі, гербы, знакі, але і на партрэты дзеячоў Нацыянал-сацыялістычнай рабочай партыі Нямеччыны і Камуністычнай партыі Савецкага Саюза, а таксама гімны Трэцяга рэйху, Савецкага Саюза і Літоўскай ССР.
ИТАР-ТАСС