Шумчанка: Піва ў шапіках на прыпынках усё адно не з'явіцца
Дазвол на продаж піва на прыпынках у Мінскай вобласці — гэта сумнеўная перамога. Хаця менавіта гэтага больш за год дамагаліся сталічныя прадпрымальнікі. Так лічыць Анатоль Шумчанка, старшыня грамадскага аб'яднання прадпрымальнікаў "Перспектыва": Шумчанка: "Гэта перамога з прысмакам горычы. У нас на прыпынках грамадскага трынспарту шмат шапікаў. А пастанова, хутчэй за ўсё, датычыцца выключна павільёнаў. І незразумела, якім чынам будзе гэтае пытанне вырашацца, бо павільёнаў на прыпынках вельмі няшмат".
Па словах Шумчанкі, у прадпрымальнікаў, якія жадаюць гандляваць півам, ёсць два шляхі. Першы — пераабсталяваць пад павільёны ўжо наяўныя шапікі. У гэта давядзецца ўкласці як мінімум тысячу долараў. Другі — памяняць шапік на гандлёвы павільён. Тут выдаткі могуць скласці і пяць, і дзесяць тысячаў долараў.
Шумчанка: "Натуральна, частка прадпрымальнікаў наўрад ці гэта пацягне. Вы нават не ўяўляеце, наколькі дробную розніцу "падкасіла" ў фінансавым плане адсутнасць піва на прылаўках. Я ведаю шмат прыкладаў, як людзі прадавалі аўтамабілі, каб захаваць сваю кропку, плаціць арэнду і не звальняць прадаўца. Так што становічша цяжкае".
Фінансавыя праблемы ўскладняюцца недаверам прадпрымальнікаў да ўладаў. Па словах Шумчанкі, уладальнікі прыватных гандлёвых кропак асцерагаюцца ўкладаць грошы ў індустрыю спажывання піва, бо кожнае "пацяпленне" з боку ўладаў успрымаецца як часовае.