Шварцэнберг: Дыялог не мусіць абмяжоўвацца ўладай і апазіцыяй

У інтэрв’ю Еўрарадыё, міністр замежных справаў Беларусі Карэл Шварцэнберг выказаў спадзяванне, што дыялог з прадстаўнікамі нашай краіны не абмяжуецца адміністрацыяй прэзідэнта і апазіцыйнымі лідэрамі.  У дыялог мусяць быць уключаныя прадстаўнікі царквы, эканамічнай ды іншых сфераў грамадства, падкрэсліў Карэл Шварцэнберг:

“Беларусь – еўрапейская краіна. І я не думаю, што нам патрэбны пасярэднік для дыялогу. Мы можам непасрэдна размаўляць адно з адным. Але мы павінны весці больш інтэнсіўны дыялог з рознымі групамі ў Беларусі. Не толькі з адміністрацыяй прэзідэнта. А таксама з апазіцыяй, з царквой, з прадстаўнікамі эканамічнага кола. З усімі членамі беларускага грамадства”. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі