Шварцэнберг сустракаецца з Мартынавым, пасля пагаворыць з Лукашэнкам
Сустрэча міністра замежных спраў Беларусі Сяргея Мартынава з міністрам замежных спраў Чэхіі Карэлам Шварцэнбергам праходзіць цяпер у Мінску, паведамляе "Интерфакс-Запад".
Паводле інфармацыі БелаПАН, сёння з Шварцэнбергам сустрэнецца і кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Тым часам міністр замежных спраў Чэхіі ўжо пагаварыў з прадстаўнікамі дэмакратычных сілаў Беларусі.
Нагадаем, мэта афіцыйнага візіта кіраўніка МЗС Чэхіі, якая цяпер старшыньствуе ў Еўрасаюзе, — разгледзець перспектывы супрацоўніцтва ЕС і Беларусі, у прыватнасці ўдзел нашай краіны ў новай праграме ЕС "Усходняе партнёрства".