Шварцэнберг: З апазіцыяй і з уладамі я размаўляю адной мовай
Міністр замежных справаў Чэхіі Карэл Шварцэнберг лічыць, што беларуская апазіцыя мусіць быць уключаная ў беларуска-еўрапейскі дыялог. Але перш за ўсё – ва ўнутраны дыялог у краіне. Менавіта таму візіт міністра ў Беларусь адбыўся напярэдадні саміта па Усходнім Партнёрстве ў Празе. Спадар Шварцэнберг зазначыў, што ў яго не было праблемаў ні пры
сустрэчы з апазіцыйнымі лідэрамі, ні пры сустрэчы з прадстаўнікамі
беларускай улады. З усімі ён размаўляе на адной мове.
“У мяне няма праблемаў зносінаў з любым прадстаўніком беларускай апазіцыі. Мы павінны думаць на адной мове альбо разам. З Мартынавым мы калегі. Мы абодва – міністры замежных справаў. Мы абодва ведаем абавязкі і абмежаванні нашай прафесіі. Таму мы разумеем адзін аднаго вельмі добра”.