Шварцэнэгер і дэ Ніра прыедуць у Беларусь паглядзець бокс

Чэмпіён Еўропы па боксе Аляксандр Усцінаў плануе ў лютым 2010 года правесці ў Беларусі бой за званне чэмпіёна свету. Чакаецца, што паядынак паведаюць Арнольд Шварцэнэгер, Роберт дэ Ніра, а таксама браты Клічко. Да асвятлення падзеі будуць прыцягнутыя каля 150 тэлеканалаў з усяго свету. Тэлеканал СТВ паведамляе, што Аляксандр Усцінаў правядзе ў Беларусі каля пяці месяцаў. За гэты час ён правядзе некалькі рэйтынгавых баёў, але “лёсавызначальны” паядынак чакае яго ў лютым 2010 года. На рынг супраць беларускага баксёра можа выйсці расіянін Мікалай Валуеў ці амерыканцы Седрык Босвел ці Эвандэр Холіфілд.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі