Швецыя пазначыла прыярытэты старшынства ў ЕС
Прэм'ер-міністр Швецыі Фрэдрык Рэйнфельд выступіў з прамовай перад дэпутатамі новага Еўрапарламента, у якой пазначыў прыярытэты паўгадавога старшынства яго краіны ў Еўрасаюзе.
Задачы Стакгольма на блізкі палітычны семестр: працяг працы па выйсьці з фінансава-эканамічнага крызісу ў ЕС. На шведскае старшынёўства прыпадае паўторны рэферэндум у Ірландыі па Лісабонскай дамове. Акрамя таго, Швецыя мае падрыхтаваць Еўрасаюз да ўдзелу ў міжнародных перамовах па клімаце, якія адбудуцца ў снежні.
Еўраньюс