Шведскі палітык: забарона беларускага сцяга — гэта ганьба

“Ганебна і няёмка, калі гэта праўда”, — напісаў палітык на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.
 


Нагадаем, што арганізатары чэмпіянату свету па хакеі ў Швецыі і Фінляндыі выклікалі паліцыю на беларусаў, якія прыйшлі на трыбуну арэны ў Стакгольме падтрымаць зборную Беларусі ў матчы з Чэхіяй. Пра гэта Еўрарадыё распавёў кіраўнік “Беларускай Нацыянальнай Памяці” Анатоль Міхнавец, які быў непасрэдным удзельнікам канфлікту.


Арганізатарам чэмпіянату не спадабаліся бел-чырвона-белыя сцягі, якія вывесілі беларусы. Паводле хакейных функцыянераў, сцягі з’яўляюцца палітычнай сімволікай і не могуць выкарыстоўвацца.


Адзін са сцягоў быў вялізны (была таксама і харугва з выявай герба "Пагоня"). Яго неаднаразова паказвалі падчас жывой трансляцыі на тэлеканале "Беларусь-2". Калі паліцыя паспрабавала згарнуць бел-чырвона-белыя сцягі, на абарону беларусаў сталі шведскія заўзятары. У выніку беларускія сцягі змаглі правісець на трыбунах да канца матчу. Аднак арганізатары заявілі, што больш беларусаў з нацыянальнымі сцягамі на трыбуны не пусцяць.

Фота сцягу на трыбуне ў Стакгольме belsat.eu


 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі