Шведы заступіліся за “Беларускую хрысціянскую дэмакратыю”

Шведская грамадская ініцыятыва Östgruppen і яшчэ шэсць іншых еўрапейскіх праваабарончых арганізацыяў падпісалі сумесны зварот да беларускага кіраўніцтва, паведамляе Радыё Свабода. У сваёй петыцыі яны заклікаюць беларускія ўлады паважаць свабоду асацыяцыяў і не перашкаджаць рэгістрацыі “Беларускай хрысціянскай дэмакратыі”. Каментуючы сітуацыю з правам на свабоду асацыяцыяў у Беларусі, шведскія праваабаронцы адзначаюць, што яно строга абмежаванае. Паводле Östgruppen, “незалежным арганізацыям адмаўляюць у рэгістрацыі, у выніку чаго перад іх сябрамі паўстае небяспека турэмнага зняволення”.

Як заявіў кіраўнік шведскай праваабарончай ініцыятывы Марцін Угла, “беларускія ўлады распрацавалі сістэму, якая наўмысна ўскладняе ўдзел грамадскасці ў палітычным і грамадскім працэсе, і гэта прамое парушэнне Пакту ААН аб грамадзянскіх і палітычных правах. Марцін Угла называе дзеянні беларускіх уладаў “непрымальнымі, паколькі права чалавека на арганізацыю з’яўляецца адным з краевугольных камянёў дэмакратыі”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі