Швейцарскі парламентар: Мэта візіту Лукашэнкі — вакацыі

Пра гэта ў інтэрв'ю Радыё “Свабода” заявіў дэпутат парламенту Швейцарскай канфэдэрацыі і ПАСЕ, кіраўнік фракцыі сацыял-дэмакратаў у ПАСЕ Андрэас Грос. Паводле яго словаў, свае вакацыі беларускі кіраўнік правядзе на адным з гарналыжных альпійскіх курортаў на ўсходзе краіны. Дакладная назва курорту афіцыйна нідзе не згадваецца з меркаванняў бяспекі. Пра паездку беларускага кіраўніка ў Швейцарскую канфедэрацыю пакуль не паведамляюць ні мясцовыя СМІ, ні МЗС у Берне.

Тым не менш, кажа Андрэас Грос, не выключана, што факт знаходжання беларускага кіраўніка ў краіне скарыстае цяперашняя кіраўніца Савета Еўропы і МЗС Швейцарскай Канфедэрацыі Мішлі Кальмі Рэ. Калі сустрэча яе з Лукашэнкам адбудзецца, спадарыня Рэ будзе пераконваць беларускага лідэра ў неабходнасці адмяніць смяротнае пакаранне.

Тым часам у прэс-службе Аляксандра Лукашэнкі паведамілі, што яго візіт у Швейцарыю будзе сумяшчаць дзелавую частку з кароткатэрміновым адпачынкам. У часе паездкі мяркуюцца сустрэчы з прадстаўнікамі палітычных і бізнэс-колаў Швейцарыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі