Швейцарыя адмовілася выдаць Паланскага ў ЗША
Швейцарскае Міністэрства юстыцыі адхіліла запыт Злучаных Штатаў аб экстрадыцыі кінарэжысёра Рамана Паланскага. Як паведамляе Радыё "Свабода", гэта адбылося з-за недастатковасці доказаў па справе. Швейцарскае міністэрства заявіла, што раней запатрабавала ад Міністэрства юстыцыі ЗША судовыя пратаколы, дзе нібыта зафіксаванае сцверджанне аднаго з суддзяў, што 42-дзённы побыт Паланскага ў псіхіятрычнай лякарні ўяўляў сабою поўны тэрмін пакарання. Гэты швейцарскі запыт не быў задаволены.