Швейцарыя не пусціла рускіх лётчыкаў на сваё авіяшоў

Швейцарскае абароннае ведамства вырашыла адмовіцца ад удзелу расійскіх пілотаў і самалётаў у ваенным авіяшоў у Паерн, паведамляе DW.

"Гэта адпавядае пазыцыі, што да кантактаў з Расіяй у ваеннай сферы, якая зараз практыкуецца", - гаворыцца ў паведамленні Дэпартамента абароны Швейцарыі. "Важна і ў часы крызісаў падтрымліваць кантакты. Аднак ваенныя кантакты маюць асаблівае значэнне, і ў цяперашняй сітуацыі неабходна ад іх устрымлівацца", - адзначылі ў паведамленні.

Гэта рашэнне было ўзгоднена з швейцарскім знешнепалітычным ведамствам. Перад гэтым у праграме мерапрыемства, якое адбудзецца ў канцы жніўня - пачатку верасня, быў прадугледжаны ўдзел авіяцыйнай групы вышэйшага пілатажу ВПС РФ "Рускія віцязі". Лётчыкі павінны былі паказаць фігуры вышэйшага пілатажу на знішчальніках Су-27.

Цяперашняе шоу з'яўляецца юбілейным і прысвячаецца 100-годдзю ваенна-паветраных сіл Швейцарыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі