Швейцарыя разгледзіць магчымасць адкрыцця ў Беларусі пасольства
Швейцарыя разгледзіць магчымасць адкрыцця свайго пасольства ў Беларусі, паведаміў БелаПАН кіраўнік аддзялення пасольства Швейцарыі ў Мінску П'ер Хельг. Хельг паведаміў, што ў Беларусі ён правядзе каля двух месяцаў. Канчатковае рашэнне аб форме дыпламатычнага прадстаўніцтва прыме парламент Швейцарыі.
Паводле слоў дыпламата, у Беларусі жывуць каля дзясятка швейцарцаў, у той час як у Швейцарыі знаходзяцца 760 беларусаў.
Прыём заяў на выдачу кароткатэрміновых віз у Швейцарыю для грамадзян Беларусі ажыццяўляе пасольства Венгрыі ў Мінску, у той час як заявы на выдачу доўгатэрміновых віз прымае пасольства Швейцарыі ў Маскве.
23 лістапада П'ер Хельг узяў удзел у святкаванні 18-годдзя таварыства "Беларусь — Швейцарыя" ў мінскім Доме дружбы.