Шыдлоўскі – яшчэ адзін падазраваны па справе "аб масавых беспарадках"
Дзяніс Шыдлоўскі – яшчэ адзін падазраваны па справе аб масавых беспарадках, паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна". 2 лютага на трое сутак затрыманы мінчанін Дзяніс Шыдлоўскі. Яго падазраюць ва ўдзеле ў масавых беспарадках.
Па папярэдняй інфармацыі, падазрэнні спецслужбаў грунтуюцца на прааналізаваных імі відэаздымках, зробленых падчас разгону акцыі пратэста на плошчы Незалежнасці. Іншыя падрабязнасці высвятляюцца.
Па папярэдняй інфармацыі, падазрэнні спецслужбаў грунтуюцца на прааналізаваных імі відэаздымках, зробленых падчас разгону акцыі пратэста на плошчы Незалежнасці. Іншыя падрабязнасці высвятляюцца.