Шыльда на доме Ларысы Геніюш абышлася ў 70 тысяч штрафу
Ваўкавыскі раённы суд 15 верасня прысудзіў Міколу Кавальчуку 70 тысяч рублёў штрафу. Нагодай стала тое, што Кавальчук паспрабаваў усталяваць памятную шыльду на доме Ларысы Геніюш, паведамляе Радыё "Свабода". Шыльду мужчына ўсталяваў да 100-гадовага юбілею паэткі на доме, у якім тая нарадзілася. Перад гэтым Кавальчук пісаў ліст у райвыканкам, каб улады дазволілі ўсталяваць шыльду. Чыноўнікі адмовілі, а вось жыхары дома былі не супраць. Дошку ўсталявалі на тым канцы хаты, дзе людзі пагадзіліся.
Кавальчука звінавацілі ў самаўпраўстве — маўляў, ён парушыў палажэнне аб усталяванні памятных знакаў. Аднак суддзя, абвяшчаючы рашэнне, сказала, што прысуд выносіцца мінімальны, бо не было прычынена вялікай матэрыяльнай шкоды. Таксама яна пастанавіла, каб шыльду вярнулі ўладальніку.
Спадар Кавальчук збіраецца абскарджваць судовае рашэнне.