Сідорскі: Беларускі экспарт у расійскіх рэгіёнах заблакаваны
Беларуская прадукцыя сутыкаецца са шматлікімі бар'ерамі на знешніх рынках. Такую заяву зрабіў прэм'ер-міністр Сяргей Сідорскі на пасяджэнні Савета міністраў, прысвечаным вынікам сацыяльна-эканамічнага развіцця за чатыры месяцы 2009 года. Сёння "фактычна рынкі для прасоўвання прадукцыі зачынены", адзначыў Сідорскі. Найперш гэта датычыць расійскіх рэгіёнаў, куды шлях беларускаму экспарту заблакаваны. Прэм'ер-міністр даў даручэнне прадстаўнікам органаў дзяржкіравання на месцах прааналізаваць сітуацыю з прасоўваннем беларускіх тавараў.
Нягледзячы на такую сітуацыю, Сяргей Сідорскі спадзяецца на хуткае знікненне бар'ераў, паведамляе БелаПАН.
Нягледзячы на такую сітуацыю, Сяргей Сідорскі спадзяецца на хуткае знікненне бар'ераў, паведамляе БелаПАН.