Сідорскі і Мартынаў едуць у Маскву

Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі 9 чэрвеня адправіцца з працоўным візітам у Расійскую Федэрацыю. Ён прыме ўдзел у паседжанні Міждзяржаўнай рады ЕўрАзЭС.  Як адзначае БЕЛТА, плануецца, што 9 чэрвеня адбудзецца сустрэча прэм'ер-міністраў Беларусі, Расіі і Казахстана па пытанні стварэння Мытнага саюза. Затым пад старшынствам Сяргея Сідорскага адбудзецца паседжанне Міждзяржсавета ЕўрАзЭС у вузкім і пашыраным складах.

У гэты ж дзень з працоўным візітам у Маскве будзе знаходзіцца міністр замежных справаў Беларусі Сяргей Мартынаў.

Праграмай візіту прадугледжваюцца перамовы кіраўніка беларускага замежнапалітычнага ведамства з расійскім калегам Сяргеем Лаўровым. На перамовах бакі плануюць абмеркаваць шырокае кола пытанняў беларуска-расійскіх адносін, узгадніць дату і праект парадку дня сумеснага паседжання калегій МЗС Беларусі і МЗС Расіі ў 2009 годзе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі