Сідорскі не едзе на сустрэчу з Пуціным

Прэм'ер-міністар Беларусі Сяргей Сідорскі не прыме ўдзел у паседжанні Вышэйшага органа Мытнага саюзу Расіі, Беларусі і Казахстану, якое планавалася ў Санкт-Пецярбургу. Пра гэта журналістам Радыё "Свабода" паведаміў прэс-сакратар беларускага прэм'ера Аляксандар Цімашэнка. Па яго словах, 28—29 траўня ў Сідорскага не запланаваны ўдзел ні ў якіх паседжаннях у Санкт-Пецярбургу. Таксама сп.Цімашэнка заявіў, што яму нічога не вядома пра магчымую сустрэчу Сяргея Сідорскага і Ўладзіміра Пуціна.

Разам з тым, расійскія медыі распавядаюць пра паседжанне прэм'ер-міністраў трох краін Мытнага саюзу. Паведамляецца, што прэм'еры Беларусі, Расіі ды Казахстану маюць працягнуць перамовы па шэрагу дакументаў, якія рэгламентуюць працу Мытнага саюзу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі