Сідорскі разлічвае, што Расія дасць крэдыт “у бліжэйшым часе”
Прэм’ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі заявіў, што разлічвае на атрыманне расійскага крэдыту “ў бліжэйшым часе”.
У інтэрв’ю “Інтэрфаксу” Сідорскі нагадаў, што расійскім бокам тэхнічны бок выдачы крэдыта ўжо “адпрацаваны”. Нагадаем, сёння ў Маскве прайшлі перамовы прэм’ераў Беларусі і Расіі.
Па яе выніках стала вядома, што ўмовы прадастаўлення крэдыту і яго сума так і не былі ўзгодненыя. Беларусь ужо паўгады просіць у Расіі ад 1 да 1,5 мільярда долараў на аплату паставак расійскага газа. Аднак расійскі ўрад не спяшаецца з пераводам валюты беларусам.