Сідорскі: трэба актыўна прыцягваць прыватны бізнэс у прыдарожны сервіс

Трэба больш актыўна прыцягваць прыватны бізнэс у прыдарожны сервіс. Такую заяву зрабіў прэм'ер-міністр Сяргей Сідорскі, наведваючы аб'ект прыдарожнага сервісу ў Іўеўскім раёне. Ён запатрабаваў ад Міністэрства транспарту, Белкаапсаюза, мясцовых органаў улады больш актыўна шукаць інвестараў. Сідорскі звярнуў увагу, што штогод адзін аб'ект атрымлівае прыкладна 100-120 тысяч долараў прыбытку.

Міністэрства транспарту мусіць прадставіць прэм'еру дакладную праграму ўзмацнення развіцця прыдарожнага сервісу, інфармуе БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі