Сігет кажа: “Навошта збягаць?” “Трэба яднацца”. І “Свабоду Беларусі”!

З сотні канцэртаў, якія прайшлі на фэсце да выходных, ў галаве засталіся тры лаканічныя мэсэджы: “We come one!” “Run away?” і “Belarus freedom!”. Першае пасланне належыла брытанскім трып-хоперам Faithless, якія ўжо неаднойчы выступалі на Сігеце, і заўсёды з максімальнай аддачай.



“Я ніколі не стамлюся граць для вас, нават калі мне будзе тысяча гадоў!”
– сказаў напрыканцы свайго выступу вакаліст Максі Джаз (Maxi Jazz). Сваімі шчырымі момантамі і вядомымі хітамі, такімі як Insomnia і God is a DJ, ды песнямі са свежага альбому Faithless падарылі самы сапраўдны экстаз усім сігетаўцам. А замацавалі яго моцным мэсэджам, пад які ўсе ўздымаюць  палец у неба і крычаць: “We come one” “Мы яднаемся!”



Другі мэсідж паступіў ад нямецкага рэгі-вакаліста Тыльмана Ота (Tilmann Otto). Яго гурт, які называецца Gentelman, прывёз гэтым разам на Сігет сваю новую праграму Diversity і, разам з музыкамі і дзьвюма багінямі-бэквакалісткамі распаўсюджваў любоў і дабрыню на ўвесь фестывальны востраў. А яшчэ задаваў пытанне, якое падхоплівалі ўсе навокал: “How long you want to go run away?” – “Ці доўга будзеш бегчы ад сябе?”



А трэці, і самы зразумелы нам мэсэдж паслаў “заўсёды прэтэндэнт на званне “Адкрыццё года” гурт... Ляпіс Трубецкой.

А мэсэдж які? Мэсэдж яшчэ з альбому “Маніфест”: Belarus Freedom!



Нягледзячы на пятніцу, 13, нават на тое, што канцэрт адбываўся “ў самую рань” а 15:00, падтрымаць “Ляпісаў” прыйшлі і беларусы, і украінцы, і расіяне – відаць было па сцягах.

Натоўпу каля галоўнай сцэны не сабралася, але тыя тысяча ці дзве, што прыйшлі, падтрымлівалі Беларусь што было моцы.



Еўрарадыё пагутарыла з крыху расхваляваным пасля канцэрту Міхалком. Інтэрв'ю пад акампанемент Papa Roach слухайце неўзабаве, а пакуль трымайце прывітанне:

Прывітанне, гэта Сяргей Міхалок з гурта нумар 3 у Беларусі. Мы вітаем усіх слухачаў Еўрарадыё, перадаем ім палымянае прывітанне з фестывалю Сігет. У нас былі ўсе падставы абасрацца, але мы гэтага не зрабілі!”.

Фота: Міла Котка

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі