Simple Minds рыхтуюць адразу дзве новыя кружэлкі

Нядаўна ўз'яднаныя ў арыгінальным складзе шатландскія нью-вэйверы Simple Minds абяцаюць пацешыць сваіх фэнаў адразу двума новымі альбомамі, замест абяцанага аднаго. Сумесныя студыйныя сесіі Брайна Макгі, Дэрэка Форбса, Міка Макніла, Джыма Кера і Чарлі Берчыля апынуліся настолькі плённымі, што вынік іх працы не змесціцца на адной кружэлцы.

«Рекордынгавыя сесіі праходзяць выдатна, яны паглынулі нас цалкам. У мяне нават пачаліся праблемы з памяццю, таму што да таго як мы прыступілі да запісу, у нас назапасілася велізарная колькасць матэрыялу, - тлумачыць фронтмэн Джым Кер. – Песень прыстойнай якасці нам з лішкам хопіць для двух альбомаў».

Выпускаць усё адразу музыкі не збіраюцца. Першую плыту з новым матэрыялам Simple Minds абяцаюць прадставіць на суд публікі на пачатку 2009 года. Калі ўбачыць святло яе паслядоўнік, пакуль невядома. Таксама сёлета гурт плануе выправіцца ў еўрапейскі тур, прымеркаваны да трыццацігадовага юбілею каманды.


Фота: www.nmnews.ru  

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі