Сіноптыкі абяцаюць пацяпленне з 8 сакавіка да сярэдзіны наступнага тыдня

Сёння ўначы ў Беларусі чакаецца моцная завіруха і ўзмацненне ветру да 20 метраў за секунду. Аднак ужо ў суботу, 8 сакавіка, у Беларусь завітае сапраўдная сакавіцкая вясна. У гэты дзень слупок тэрмометра падымецца да +9.
Пра гэта Еўрарадыё паведаміла галоўны сіноптык Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Вольга Фядотава.

“8 сакавіка будзе больш-менш па-веснавому. Уначы падмарозіць ад 0 да мінус 6. А ў суботу ўдзень ужо 3-9 цяпла. Па нашых разліках, у нядзелю і на пачатку наступнага тыдня ў дзённы час будзе плюсавая тэмпература ад 2 да 9. А ў аўторак — нават да +12 на поўдні Беларусі”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі