Сіноптыкі прагназуюць на выхадныя няўстойлівае надвор'е

Няўстойлівае надвор'е прагназуюць на выхадныя дні беларускія сіноптыкі. Паводле інфармацыі Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, тэрыторыя нашай краіны адчуе на сабе ўплыў атмасферных франтоў, якія перасоўваюцца з Заходняй Еўропы.
У суботу амаль па ўсёй Беларусі чакаюцца кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах з навальніцамі. У нядзелю інтэнсіўнасць ападкаў зменшыцца.

Тэмпература паветра 28 чэрвеня будзе вагацца ад 10 да 16 градусаў, у дзённыя гадзіны - ад 15 да 21 вышэй за нуль. У нядзелю ўначы будзе +8..+14, днём - 19-25 градусаў.

Інтэрфакс

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі