Сіноптыкі прагназуюць замаразкі, але з панядзелка пацяплее
У выхадныя ў Беларусі рэзка пахаладае. Сіноптыкі прагназуюць замаразкі да мінус двух градусаў. Прычынай змены надвор’я называецца атлантычны цыклон. Зараз ён перасоўваецца праз Балтыйскае мора на ўсход і ўначы з пятніцы
на суботу прынясе ў заходнія раёны Беларусі дажджы. Ужо днём у суботу
ападкі чакаюцца па ўсёй тэрыторыі краіны.
Тэмпература паветра днём 15 верасня на поўначы Беларусі будзе складаць каля 12 градусаў цяпла, а вось у Гомельскай вобласці будзе каля 21 цяпла. Халоднае надвор’е захаваецца і ў нядзелю, пройдуць ападкі.
Аднак ужо з панядзелка сіноптыкі прагназуюць пацяпленне. Дзённая тэмпература на Брэстчыне дасягне 22 градусаў цяпла.
Інтэрфакс