Сіноптыкі: Сёлетні студзень — найхаладнейшы за апошнія 20 гадоў
У Беларусі надышлі сапраўдныя сібірскія маразы. Да прыкладу, удзень 19 студзеня тэмпература па краіне не перавышала 9-15 градусаў марозу. А мінулай ноччу яна склала ажно 15-21 градус ніжэй за нуль.
Як паведаміла Еўрарадыё галоўны сіноптык Рэспубліканскага гідраметэацэнтру Вольга Фядотава, у бліжэйшыя суткі захаваецца марознае, у асноўным без ападкаў, надвор’е. Маразы захаваюцца да канца тыдня, а ў нядзелю ўначы тэмпература можа апусціцца да 28 градусаў ніжэй за нуль. Моцныя маразы чакаюцца і на пачатку наступнага тыдня.
Вольга Фядотава: “Гэтая зіма рэдкая. Вось за перыяд пацяплення з 1987 года настолькі нізкіх тэмператур, як зараз, больш зарэгістравана не было. То бок гэта другі, паводле холаду, студзень пасля 1987 году — больш за 20 гадоў! Наступны тыдзень яшчэ будзе адрознівацца моцнымі маразамі, асабліва яго першая палова. Ёсць верагоднасць, што напрыканцы месяца маразы адступяць. Аднак усё-ткі будзе яшчэ па-зімоваму. Увогуле лепш на вуліцы доўга не быць”.