Сіноптыкі: у суботу чакаецца дождж і мокры снег
У бліжэйшыя суткі, 26 снежня, у Беларусі чакаецца воблачнае надвор'е. Як паведамляе Рэспубліканскі гідраметэацэнтр, на большай частцы краіны пройдуць дождж і мокры снег. Уначы месцамі па Гродзенскай, Мінскай і Віцебскай абласцях сіноптыкі прагназуюць моцныя ападкі. Тэмпература паветра на працягу сутак складзе ад нуля да 6 градусаў цяпла, інфармуе БЕЛТА.