Скампраметаваны прэзідэнт Інтэрпола падаў у адстаўку
У адстаўку падаў прэзідэнт Інтэрпола Джэкі Селебі, які адначасова ачольвае паліцыю Паўднёва-Афрыканскай рэспублікі. Ён абвінавачваецца ў карупцыі і сувязях з арганізаванай злачыннасцю.
Заяву аб адстаўцы Селебі напісаў сёння. У ёй адзначаецца, што рашэнне
пра сыход з пасады прэзідэнта прымалася ў інтарэсах арганізацыі,
інфармуе РИА “Новости”.