Скарлет Ёхансан бліскуча дэбютавала на Брадвеі

Амерыканская актрыса Скарлет Ёхансан (Scarlett Johansson) паспяхова дэбютавала на брадвейскай сцэне - зорка сарвала шквал ухвальных водгукаў крытыкаў за ролю ў пастаноўцы п'есы Артура Мілера “Выгляд з моста”. "Гэта было даволі страшна", - прызналася актрыса пасля прэм'еры. Ёй было ў навінку стаяць на сцэне, калі гледачы максімальна набліжаныя ў момант "агалення душы акцёра".

"Гэта быў цудоўны дэбют на Брадвеі. Выступ Ёхансан стаў сапраўдным адкрыццём", - не паскупіўся на хвалы аглядальнік USA Today.

Газета The New York Times ацаніла "разняволеную" ігру і параўнала выступ Ёхансан з поспехам Джуліі Робертс і Кэці Холмс у іншай п'есе Мілера – “Усе мае сыны”.

Як паведамлялася раней, партнёрам 25-гадовай Ёхансан, адзначанай крытыкамі за ролі ў фільмах “Цяжкасці перакладу” і “Матч Поінт”, стаў лаўрэат прэміі Тоні Ліўшы Шрайбер.

Ёхансан грае 17-гадовую дзяўчыну - аб'ект жадання яе дзядзькі, рабочага на сударамонтным заводзе. Дзеянне п'есы разгортваецца ў Амерыцы 1950-х гадоў.

Фота: times.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі