Скарлет Ёхансан дэбютуе на Брадвеі
24-гадовая кіназорка Скарлет Ёхансан вырашыла паспрабаваць свае сілы ў
тэатры: 24-га студзеня 2010-га года яна дэбютуе на сцэне брадвейскага
тэатра Cort Theater. Ёхансан сыграе галоўную жаночую ролю ў спектаклі па п’есе Артура Мілера “Выгляд з моста”. Яе партнёрам на сцэне стане 42-гадовы акцёр Лів Шрайбэр.
“Выгляд з моста” – аднаактная п’еса Мілера пра н’ю-ёркскага докера, закаханага ў сваю 17-гадовую пляменніцу Катарыну. Дзеянне драмы адбываецца ў італьянскім квартале каля Бруклінскага моста ў Нью-Ёрку. Упершыню “Выгляд з моста” быў пастаўлены ў 1955-м годзе.
Нагадаем, што сёлета на Брадвеі дэбютавалі кінаакцёры Дэніэл Крэйг, Х’ю Джэкман, Сіена Мілер. У лонданскім Вэст-Эндзе ў снежні чакаецца першая тэатральная праца Кіры Найтлі.
Фота: times.ua