Скарочаны тэрмін зняволення для былога начальніка Ашмянскай мытні

Скарочаны тэрмін зняволення для былога начальніка Ашмянскай мытні

Скарочаны тэрмін зняволення для былога начальніка Ашмянскай мытні. Апеляцыю разглядаў Вярхоўны суд. Як паведамляла Еўрарадыё, у канцы снежня 2015-га былы кіраўнік быў асуджаны на 7 гадоў пазбаўлення волі за здзяйсненне карупцыйнага злачынства. Ён павінен быў выплаціць дзяржаве больш за 238 мільёнаў рублёў — даход, які атрымаў злачынным шляхам, а таксама амаль 12 млн дзяржпошліны.

Як паведамляе sputnik.by, 1 сакавіка судовая калегія па крымінальных справах Вярхоўнага суда Беларусі змяніла прысуд Мінскага абласнога суда. З прысуду выключылі згадкі пра спагнанне на карысць дзяржавы згаданых сумаў, паколькі былы кіраўнік мытні добраахвотна выплаціў усе грошы, атрыманыя злачынным шляхам. Гэта палічылі змякчаючымі адказнасць асуджанага абставінамі. Таму тэрмін асноўнага пакарання скарацілі з 7 да 6 гадоў зняволення.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі