Склады баранавіцкіх прадпрыемстваў перапоўненыя прадукцыяй

На баранавіцкіх складах сабралася прадукцыі на больш чым 136 млрд. рублёў — амаль 130% ад сярэднемесячнага ўзроўня вытворчасці. Толькі на баваўняным аб’яднанні назбіралася прадукцыі на 30 млрд рублёў. Штомесяц склады папаўняюцца яшчэ на 2 млрд.  Швачная фабрыка мае ў запасе прадукцыі на 1,5 млрд., што ў 2,5 разы больш за сярэднемесячны аб’ём вытворчасці. На камбінаце харчовых прадуктаў аднаго пладовага віна нерэалізавана на 2,2 млрд. рублёў. Праблему абмеркавалі на чарговым паседжанні гарвыканкама, але выйсця з сітуацыі пакуль не знайшлі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі