Скот Вэйланд напісаў аўтабіяграфію

Фронтмэн Stone Temple Pilots амаль скончыў працу над кнігай мемуараў.  Пра сваё актыўнае рокерскае жыццё Скот Вэйланд (Scott Weiland) распавядзе ў аўтабіяграфіі «Not Dead & Not For Sale», рэліз якой адбудзецца ў сакавіку 2011 года. Над сваімі мемуарамі рокер пачаў працаваць тры гады таму. І хоць перспектыва раскласці па палічках усе падзеі свайго жыцця спачатку яго не вельмі натхняла, з часам музыка захапіўся гэтым праектам.

«Гэта так дзіўна. Ты сядзіш у студыі запісваеш альбомы, пішаш незлічоную колькасць песень, і раптам табе трэба павярнуць у зусім іншае рэчышча, - тлумачыць Вэйланд. – Мне нават было трохі страшна ныраць у гэта».

У «Not Dead & Not For Sale» рокер распавядае пра свае дзяцінства і юнацтва, пачатак кар'еры і этапы станаўлення Stone Temple Pilots, а таксама пра сваю нарказалежнасць і цяперашняе «цвярозае» жыццё.

Што да музычнай актыўнасці Вэйланда, то зараз ён запісвае альбом калядных песень, які выйдзе ў канцы снежня.

Фота: classicrockmagazine.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі