Скутэры ў Беларусі могуць прыраўняюць да матацыклаў

Прыраўняць скутэры да матацыклаў у кваліфікацыі транспартных сродкаў прапануе Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі. Міністр унутраных спраў Уладзімір Навумаў лічыць, што ўладальнікі скутэраў мусяць атрымаць такія ж пасведчанні кіроўцаў, як і ўладальнікі матацыклаў.

Таксама прапануецца ўвесці абавязковае патрабаванне кіраваць скутэрам толькі ў шлёме. Таксама МУС збіраецца ўзмацніць кантроль за паводзінамі веласіпедыстаў на дарогах.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі