Слаўгарадскія “падпольшчыкі” выпусцілі ўлёткі супраць дня цвярозасці
Нейкія жартаўнікі папярэдзілі жыхароў Слаўгарада, каб перад днём цвярозасці ўсе паспелі закупіцца алкаголем. Пра тое, што было напісана ва ўлётках, Еўрарадыё распавёў намеснік начальніка ўпраўлення прафілактыкі мясцовай міліцыі Аляксандр Петрусевіч:
"Паважаныя грамадзяне, 27 жніўня надыходзіць чорны чацвер. Закупляйцеся загадзя". Гэта мне як сувенір перадалі. Нікога не затрымалі. Чалавек не ўстаноўлены. І ў прынцыпе ў гэтым нічога такога няма. Гэта было толькі ў адным раёне. Мусіць нейкія "прасунутыя маладыя таварышы" вырашылі папярэдзіць людзей. Хоць мы ўсіх папярэджвалі, што будзе дзень цвярозасці, каб загадзя закупляліся".
Як адзначае міліцыя, у дні цвярозасці не назіраецца нейкіх зніжэнняў правапарушэнняў. Але па словах Петрусевіча, мэта такіх дзён — звярнуць увагу грамадзян на здаровы лад жыцця. Таму міліцыя праводзіць розныя мерапрыемствы.
Аляксандр Петрусевіч: "Я б не сказаў, што нейкае паніжэнне назіраецца. Гэта ж толькі на крамы, ды шапікі распаўсюджваецца. А ў кавярнях, рэстаранах як прадавалі, так і прадаюць. Там можна заўсёды закупіцца. Ну ў выцвярэзнік менш трапляе, але не нашмат. Вулічных злачынстваў я б таксама не сказаў, што нашмат менш. Як звычайны дзень, істотнага паніжэння злачынстваў не назіраецца ў гэтыя дні".