Славутыя рэжысёры пачалі змаганне за прызы 63 Канскага кінафестывалю
Сёння, 12 траўня, на Лазурным узбярэжжы Францыі адкрыўся 63-і Канскі кінафестываль. Нягледзячы на шторм, які разгуляўся на мінулым тыдні і цяжкасці з пералётамі з-за вулканічнага попелу, кінафорум пройдзе своечасова і завершыцца 23 траўня.
Адкрыецца фестываль фільмам Рыдлі Скота “Робін Гуд” з Расэлам Кроў і Кейт Бланшэт.
Паказы конкурсных фільмаў пачнуцца на наступны дзень. Усяго іх сёлета будзе 19.
За Залатую пальмавую галіну будуць змагацца такія рэжысёры як Такешы Кітана з чарговай стужкай пра якудзэ, іранскі класік Абас Кіарастамі з першай карцінай, знятай за межамі Ірана, італьянец Даніэль Лукецці, брытанец Кен Лоўч і іншыя.
Галівуд прадставіць Дуг Ліман, стваральнік "Ідэнтыфікацыі Борна" і "Містара і місіс Сміт", з палітычным трылерам "Сумленная гульня" з Шонам Пэнам і Наомі Ўотс у галоўных ролях.
Другі конкурс – “Іншы погляд”, прадставіць “Сацыялізм” легендарнага Жана Люка Гадара, “Дзіўную гісторыю з Анхелікай” партугальскага патрыярха Мануэля дэ Алівейры і фільм "Аўрора" румына Крысці Пуйі.
У пазаконкурсную праграму ўвайшлі фільмы Вудзі Алена, Карласа Аліўе Асаяса пра венесуэльскага тэрарыста Ілліча Раміраса Санчаса, Олівера Стоўна і іншых рэжысёраў.
Паводле Корреспондент.net
Фота:spb.aif.ru