Следам за Лукашэнкам будаўнікоў раскрытыкаваў Мясніковіч

Асаблівую ўвагу Міхаіл Мясніковіч даручыў надаць вырашэнню кадравага пытання і аплаты працы ў гэтай сферы, перадае БЕЛТА.



Кіраўнік урада адзначыў недастатковую эфектыўнасць працы будаўнічага комплексу. На яго думку, для змены сітуацыі неабходна прыняць меры для ўдасканалення арганізацыйнай структуры галіны, павышэння адказнасці яе ўдзельнікаў, а таксама развіцця рынкавых адносін у будаўнічай сферы. Калі па распрацаванай праектна-каштарыснай дакументацыі не пачата будаўніцтва на працягу трох гадоў, яна павінна перазацвярджацца, а да замоўцы павінны ўжывацца меры адказнасці.



Звярнуў увагу Мясніковіч і на недахоп будаўнікоў. Спаслаўшыся на Белстат, чыноўнік заявіў, што ў параўнанні з 1990-м годам краіна страціла траціну будаўнікоў.



Прэм'ер-міністр адзначыў, што неабходна эфектыўна вырашаць агучаныя праблемныя пытанні галіны, змяняць сітуацыю.



Нагадаем, што некалькі тыдняў таму будаўнікоў моцна раскрытыкаваў Аляксандр Лукашэнка.



Фота — bymedia.net
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі