Следчы камітэт: На Шклоўшчыне дужа часта б'юць падначаленых

Гэта адбылося на семінары-нарадзе са службовымі асобамі раёна. Па словах начальніка следчага ўпраўлення УСК па Магілёўскай вобласці Аляксея Яршова, факты рукапрыкладства цягнуць за сабой крымінальную адказнасць.



Як паведамляе БелаПАН, прычына такой сустрэчы ў тым, што ў Шклоўскім і Крычаўскім раёнах сёлета былі факты рукапрыкладства.



Так, 16 жніўня ў адным з сельскагаспадарчых акцыянерных грамадстваў Шклоўскага раёна начальнік службы аховы збіў электрагазозваршчыка, які прыйшоў на працу нецвярозым. Праз некалькі дзён мужчына, нягледзячы на праведзеную ў лякарні аперацыю, сканаў ад перытаніту — запалення брушыны, якое ўзнікла з-за закрытай тупой траўмы жывата. Цяпер начальнік службы аховы — абвінавачваны па справе пра нанясенне цяжкіх цялесных пашкоджанняў, якія пацягнулі смерць.


Падобны выпадак адбыўся 29 лістапада ў Крычаўскім раёне. Там дырэктар сельгасарганізацыі пасварыўся з нецвярозым механізатарам, стаў абражаць яго, а потым пабіў па галаве. На дырэктара пачалі крымінальную справу за перавышэнне службовых паўнамоцтваў.



Дарэчы, у абодвух выпадках начальнікі былі значна маладзейшыя за збітых імі падначаленых.



Фота — primorye24.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі