Следства па справе Аўтуховіча і Асіпенкі працягнулі яшчэ на месяц

Следства па справе ваўкавыскіх прадпрымальнікаў Мікалая Аўтуховіча і Ўладзіміра Асіпенкі працягнулі на месяц. Пра гэта Еўрарадыё распавёў адвакат Аўтуховіча Павел Сапелка. Гэты час яны будуць знаёміцца з матэрыяламі сваёй крымінальнай справы.
Сапелка: Утрыманне пад аховай да 8 студзеня.
Еўрарадыё: За гэты час яны паспеюць азнаёміцца з усёй справай?
Сапелка: Спадзяюся.
Еўрарадыё: А потым будзе прызначацца дата суда?
Сапелка: Пасля гэтага будзе пракурору справа накіраваная, а потым пракурор накіруе яе ў суд.

Нагадаем, што ваўкавыскіх прадпрымальнікаў Мікалая Аўтуховіча, Юрыя Лявонава і Ўладзіміра Асіпенку затрымалі сёлета 8 лютага. Іх абвінавацілі ў падпале чужой маёмасці. 23 чэрвеня на Аўтуховіча і, як паведаміла МУС, "іншых асоб" была пачатая крымінальная справа за падрыхтоўку тэракту. Юрыя Лявонава 8 жніўня вызвалілі з мінскага следчага ізалятара, а 24 верасня з яго знялі ўсе абвінавачванні.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі