Слэш выдае дэбютны альбом
Экс-гітарыст Guns N’Roses Слэш анансаваў поўны трэк-ліст свайго дэбютнага сольнага альбома. На дыск пад назвай “Slash & Friends” трапілі 13 трэкаў, вакальныя
партыі для якіх выканалі Ферджы з Black Eyed Peas, Озі Осбарн, Крыс
Корнэл, Лэмі з Motorhead, Ігі Поп і іншыя зоркі сусветнага року.
Прадзюсаваннем альбома займаўся Эрык Валентайн, вядомы па супрацоўніцтве з Queens Of The Stone Age і All-American Rejects.
Запісваць дыск Слэшу дапамагалі басіст Janes’ Addiction Крыс Чэйні, бубнач Nine Inch Nails Джош Фрыз і былыя калегі гітарыста па Guns N’Roses – Даф Макаган, Ізі Стрэдлін і Стывен Адлер.
Як тлумачыць сам Слэш, “першапачатковая ідэя была простай – запрасіць музыкаў, з якімі ўжо даўно жадаў запісацца, і супрацоўніцтва з якімі магло б даць фантастычны вынік. Так і атрымалася. Прынамсі, вынікі сумеснай працы вельмі ўражваюць”.
Рэліз “Slash & Friends” адбудзецца 24 сакавіка ў Еўропе і 6 красавіка ў ЗША.
Фота: marshallforum.com