Слонімцы хочуць мець вуліцу імя Лукашэнкі

На Слонімшчыне прайшла незвычайная акцыя. Людзі сабралі сотні подпісаў за наданне адной з вуліц імя Лукашэнкі. Падрабязнасці паведамляе наш карэспандэнт Зміцер Цімашэвіч: Жыхары горада Слоніма і вёскі Петралевічы звярнуліся да кіраўніка дзяржавы з просьбай перайменаваць вуліцу Петралевіцкую ў вуліцу Лукашэнкі.

У звароце, пад якім ужо сабрана каля 200 подпісаў, гэта абгрунтоўваецца тым, што,
яна з'яўляецца мастом паміж горадам і вёскай і будзе ўвасабляць сімвал звязуючага звяна.

Па словах ініцыятара акцыі Віктара Марчыка, зварот ужо накіраваны ў Мінск Аляксандру Лукашэнку. Слонімцы таксама запрасілі яго да сябе ў госці
.

На фота — вуліца Петралевіцкая (www.gs.by).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі