Слонімская прадпрымальніца абдурыла супрацоўнікаў банка
Восенню мінулага года яна спрабавала атрымаць крэдыт у адным з банкаў у памеры 110 млн рублёў.
У якасці закладу прадпрымальніца, якая займаецца рознічным гандлем, прапанавала звесткі пра наяўнасць у яе маёмасці на суму больш за 212 млн рублёў. Калі супрацоўнікі банка прыйшлі правяраць наяўнасць гэтага тавару, жанчына паказала складзеныя ў гандлёвай зале скрынкі. Ёй паверылі, а пазней стала вядома, што скрынкі былі пустыя.
Як паведамляе "Газета Слонімская", у адносінах індывідуальнай прадпрымальніцы распачатая крымінальная справа па артыкуле "Выманьванне крэдыту ці субсідыі", праводзіцца расследаванне. Дарэчы, атрыманы крэдыт жанчына ўжо вярнула банку.