Слонімскі Народны дом рэканструююць у драмтэатр
На рэалізацыю гэтага праекта з бюджэту Гродзенскай вобласці выдаткавана 2 мільярды рублёў.
Уласна, Народны дом даўно ўжо для народа недаступны. Размяшчаецца ён у будынку, пабудаваным напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны на грошы слонімцаў. У цяперашні час Народны дом знаходзіцца ў паўразбураным стане і ніякіх карысных функцыяў не выконвае.
Рэканструкцыя яго пад патрэбы Слонімскага драматычнага тэатра — падзея чаканая. Цяпер тэатр вымушаны арандаваць памяшканні ў раённым Доме культуры.
Дарэчы, днямі там пройдзе прэм'ера. Пакажуць спектакль "Каханне ў стылі Барока" рэжысёра Васіля Сяўца, паведамляе "Вечерний Гродно".