Слонімскія камуністы патрабуюць ад уладаў адрэстаўраваць сінагогу

Першы сакратар Слонімскага райкама Партыі камуністаў беларускай Віктар Герасімчык напісаў ліст да старшыні райвыканкаму Мечыслава Касцюка.  У ім ён патрабуе навесці парадак у горадзе і пералічвае найбольш “балючыя” аб’екты, якім патрабуецца дабраўпарадкаванне альбо нават і рэканструкцыя. “Газета Слонімская” паведамляе, што сярод іншага камуністы турбуюцца за будынак слонімскай сінагогі, помнік архітэктуры ХVII стагоддзя, які зараз знаходзіцца ў паўразбураным стане.

Таксама ў руінах у цэнтры горада стаяць былы будынак раённага дома культуры і драўляныя дамы пачатку ХХ стагоддзя, у якіх летам 1998-га здымаліся эпізоды фільма “У жніўні 1944-га”. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі