Слонімскія ветэраны абураны выказваннем Рыгора Кастусёва
Слонімскія ветэраны звярнуліся ў газету "Газета Слонімская" з патрабаваннем надрукаваць іх адказ Кастусёву. Аўтары ліста зазначаюць, што іх, "ветэранаў Вялікай Айчынный вайны, да глыбіні душы абурыла выступленне кандыдата ў прэзідэнты Рыгора Кастусёва, у якім ён выказаў меркаванне, што менавіта за сённяшнюю ўладу будуць галасаваць усяго 25 адсоткаў выбаршчыкаў, а за дэмакратычных кандыдатаў – 30." Ветэраны адзначаюць, што, на іх думку, больш за 80 адсоткаў усіх выбаршчыкаў раёна будуць галасаваць за існуючага кіраўніка. Аўтары ліста падкрэсліваюць, што меркаванні Рыгора Кастусёва не адлюстроўваюць сапраўдную карціну ў гэтым пытанні.