Слова "brat" стала словам 2024 года

Charli XCX

Charli XCX / Reuters

Слова "brat" стала словам 2024 года па версіі Слоўніка Колінза (галоўным словам 2023-га Оксфардскі слоўнік назваў rizz). Яго выбралі дзякуючы спявачцы Charli XCX, якая назвала так свой альбом, піша theguardian.com.

Складальнікі слоўніка заўважылі, што раней слова "brat" азначала "некага, асабліва дзіця, хто паводзіць сябе дрэнна ці раздражняльна". Але пасля выхаду альбома Charli XCX значэнне слова змянілася. Цяпер "brat" — гэта "той, хто паводзіць сябе ўпэўнена, незалежна ці геданістычна".

У топ-10 слоў 2024 года таксама трапіла слова "era". Гэта адбылося дзякуючы гастролям "The Era's Tour" іншай спявачкі — Тэйлар Свіфт.

Слова "brat" стала словам 2024 года

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі