Слухачы Еўрарадыё падказалі “Всё, что надо” гурту "Ундервуд"

Даведаўшыся, што гурт "Ундервуд" яшчэ не ведае, якую песню мінчукі пачуюць першай на канцэрце 9 сакавіка, Еўрарадыё ўзялося дапамагчы. Мы запыталіся ў слухачоў, з якой песні "Ундервуду" варта выканаць першай і чаму, і атрымалі каля 50 (!) варыянтаў адказаў.

Усе варыянты былі перасланыя музыкам гурта, якія, нарэшце, вызначыліся з лайн-апам мінскага выступу і 8 сакавіка абвясцілі пераможцаў.

Па версіі гурта, лепшай песняй для пачатку канцэрта можа стаць “Всё, что надо”. Такі выбар прынёс перамогу адразу двум удзельнікам: Сафіі Туроль і Кірылу Дубоўскаму.

Аднак Сафія падарыла гурту "Ундервуд" ідэю першай (а яшчэ сёння восьмага сакавіка!), таму яна атрымлівае 2 квіткі на заўтрашні канцэрт. Кірыла гурт і арганізатары канцэрту таксама не абмінулі ўвагай – яго чакае адзін квіток на "Ундервуд".

"Выйграў на Еўрарадыё запрашальнік на "Ундервуд". І хаця ў мяне ўжо быў свой квіток, усё роўна прыемна:-) Першай песняй будзе "Всё, что надо", - адразу ж адгукнуўся Кірыл у сваім твітары.

Па выніках конкурса музыкі таксама вырашылі падарыць  спецыяльны прыз Таццяне. Дзяўчына не вытрымала ўмоваў конкурсу, але аказалася самай творчай з удзельнікаў: з назваў песен "Ундервуда" яна склала цэлае апавяданне! Таццяну чакае падарунак ад музыкаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі